Сара Мітан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Сара Мітан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя штурханне ядра
Нарадзілася 20 чэрвеня 1996(1996-06-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF 14607093

Сара Мітан (англ.: Sarah Dawn Mitton; нар. 20 чэрвеня 1996, Бруклін, Новая Шатландыя) — канадская лёгкаатлетка, штурхальніца ядра, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года, чэмпіёнка Гульняў Садружнасці, чэмпіёнка Універсі. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе на летняй Універсіядзе ў Неапалі Сара стала пераможцам у спаборніцтвах па штурханні ядра з вынікам 18,31 метра. У Досе яна не змагла прайсці кваліфікацыю ў фінал, заняўшы выніковае 24-е месца. На Панамерыканскіх гульнях 2019 года ў Ліме з вынікам 17,62 метра заняла шостае месца.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе Сара Мітан не змагла кваліфікавацца ў фінал з вынікам 16,62 метра.

На чэмпіянаце свету 2022 з вынікам 19,77 м заняла чацвёртае месца.

На чэмпіянаце свету 2023 года заваявала срэбра ў штурханні ядра (20,08 м).

Зноскі

  1. World Athletics database Праверана 23 жніўня 2019.