Сарданапал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эжэн Дэлакруа. «Смерць Сарданапала»

Сарданапал — міфічны, апошні цар асірыйскі, на якім закончылася панаваўшая на працягу амаль чатырнаццаці стагоддзяў асірыйская дынастыя цароў. Паводле легенды, ён у сваім жыцці вылучаўся схільнасцю да раскошы, любіў закрывацца ў сваім палацы і праводзіў час ва ўцехах. Гэты вобраз яго жыцця выкарысталі халдзейскі жрэц Беліс і мідзянін Арбак. Падняўшы паўстанне, яны закрылі Сарданапала ў Ніневіі і трымалі яго ў блакадзе на працягу двух гадоў. Тады Сарданапал, бачачы безвыходнасць свайго становішча, спаліў сябе ў палацы разам са сваімі жонкамі і багаццем. Гэта легендарнае апавяданне пра Сарданапала яшчэ ў старажытныя часы выклікала падазрэнне. У выніку гістарычных пошукаў аказалася, што апошнім асірыйскім царом быў Сінашкун (Сарак). Рысы характару гэтага цара і лёс яго былі перанесены на міфічнага Сарданапала, імя якога стала хадзячай назвай. Вобраз, пададзены ў легендзе, паслужыў асновай сюжэта аднайменнай трагедыі Д. Г. Байрана.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 154—155.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.154—155. ISBN 5-343-00151-3.