Эжэн Дэлакруа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эжэн Дэлакруа
фр.: Eugène Delacroix
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння:

26 красавіка 1798(1798-04-26)[1][2][3][4][5][6][7]

Месца нараджэння:

Сен-Марыс[d], дэпартамент Сена[d], Францыя

Дата смерці:

13 жніўня 1863(1863-08-13)[8][1][2][4][5][6][7] (65 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, дэпартамент Сена[d], Францыя[9]

Месца пахавання:

Пер-Лашэз[8]

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя[10]

Бацька:

Charles-François Delacroix[d]

Род дзейнасці:

дзеяч мастацтваў, мастак

Жанр:

гістарычны жывапіс

Вучоба:

Нацыянальная вышэйшая школа прыгожых мастацтваў
ліцэй Людовіка Вялікага[d]

Узнагароды:
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс:

Delacroix autograph.png

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Эжэ́н Фердына́нд Вікто́р Дэлакруа́ (фр.: Eugène Delacroix; 26 красавіка 1798, Сен-Марыс, каля Парыжа — 13 жніўня 1863, Парыж) — выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму, творчасць мастака моцна паўплывала на ўзнікненне новага жывапіснага кірунку — імпрэсіянізму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў П. Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т. Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П. П. Рубенса), сучасны англійскі жывапіс (Дж. Констэбл).

«Смерць Сарданапала»

Творам Э. Дэлакруа ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі светлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў пад турэцкім ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У. Шэкспіра, І. В. Гётэ, В. Скота і інш. («Таса ў доме звар'яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»). Аўтар твораў на тэмы Французскай рэвалюцыі 1789—99 і нацыянальнай гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нацыянальнага быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт: 1829; «Ф. Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манументальнага жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Eugène Delacroix
  3. Ferdinand Victor Eugène Delacroix ministère de la Culture.
  4. 4,0 4,1 Ferdinand Victor Eugène Delacroix — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  5. 5,0 5,1 (unspecified title)
  6. 6,0 6,1 (unspecified title)
  7. 7,0 7,1 Encyclopædia Britannica
  8. 8,0 8,1 L'Humanité — 1998. — ISSN 0242-6870
  9. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524461 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  10. 10,0 10,1 (unspecified title) — 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэлакруа // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]