Сарданічная ўсмешка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сарданічная ўсмешка

Сарданічная ўсмешка (лац.: risus sardonicus) — устойлівая грымаса, якая абумоўлена сутаргавым скарачэннем цягліц твару, вуглы рота пры гэтым адцягнуты ўніз і назад з утварэннем маршчын і складак скуры, бровы і крылы носа ўзнятыя, сківіцы моцна сціснутыя. Складваецца ўражанне, што чалавек адначасова і плача, і смяецца, часам параўноўваюць са злосным выскалам. Хворы самастойна не можа паслабіць цягліцы.

Узнікае як клінічны сімптом пры слупняку. Прычынай ўзнікнення сімптому з’яўляецца тэтанаспазмін(руск.) бел. — адзін са складовых кампанентаў таксіну Clostridium tetani, узбуджальніка слупняка.

Акрамя таго, сарданічная ўсмешка можа ўзнікаць пры атручванні(руск.) бел. стрыхнінам(укр.) бел., які таксама скажае мышачную інервацыю(руск.) бел..

У сваім творы «Знак чатырох(укр.) бел.» Артур Конан Дойл выкарыстоўвае гэты тэрмін для апісання змяненняў твару забітага Барталам’ю Шолта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Возіанова Ж. І. Інфекційні і паразитарні хвороби: в 3 томах. Т.2. — К.: Здоров’я, 2001—696 с. — ISBN 5-311-01249-8
  • Bitter Nemesis: The Intimate History of Strychnine Buckingham, John, CRC Press, 2007, S. 135, ISBN 978-1420053159.