Рот канчатковы, невялікі, радыяльныя баразёнкі на крышкавай костцы адсутнічаюць. На целе не бывае цёмных плям[1]. Уздоўж задняга краю жабернай адтуліны маюцца мясістыя вырасты, якія адрозніваюць сардзінел ад іншых селядцовападобных за выключэннем Harengula, Opisthonema, Herklotsichthys і Amblygaster. Сардзінелы падобныя на віды роду Amblygaster, ад якіх адрозніваюцца колькасцю ніжніх жаберных тычынак (40-100 супраць 26-43) і сярэдніх перадарсальных лусак. Вонкава яны падобныя з Clupea і Strangomera, з якімі ў іх перакрываецца арэал у паўночнай Атлантыцы і, верагодна, у паўночнай і паўднёвай часткі Ціхага акіяна. Каштоўная прамысловая рыба.
Распаўсюджаны ў багацці ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Сардзінелы — марскія пелагічныя рыбы, якія вядуць стайных лад жыцця[2]. Маляўкі часта сустракаецца ў лагунах і ліманах, а дарослыя часцей сустракаюцца ля ўзбярэжжа.