Сарока на шыбеніцы
| ||
Пітэр Брэйгель Старэйшы | ||
Танец пад шыбеніцай. 1568 | ||
нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg | ||
Матэрыял | дрэва | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 45,9 × 50,8 см | |
Музей зямлі Гесэн , Дармштат | ||
(інв. GK 165) | ||
![]() |
«Танец пад шыбеніцай», «Сарока на шыбеніцы» (нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg) — карціна фламандскага мастака Пітэра Брэйгеля, напісаная ў 1568 годзе.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з’яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзянская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну, якую можна было назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4