Пітэр Брэйгель Старэйшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пітэр Брэйгель Старэйшы
Фатаграфія
Аўтапартрэт з заказчыкам («Мастак і знаўца»)
Імя пры нараджэнні:

Pieter Brueghel

Дата нараджэння:

1525[1][2][3] ці 1520-я

Месца нараджэння:

Брэда, Герцагства Брабант, Габсбургскія Нідэрланды[d] ці Брэ[d]

Дата смерці:

5 верасня 1569(1569-09-05)

Месца смерці:

Брусель, Герцагства Брабант, Габсбургскія Нідэрланды[d]

Месца пахавання:

Kapellekerk[d]

Грамадзянства:

Іспанскія Нідэрланды

Жанр:

пейзаж, жанравы жывапіс

Вядомыя працы:

карціны, малюнкі

Уплыў:

Іеранім Босх

Подпіс:

Brueghel autograph.svg

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Пітэр Брэйгель Старэйшы, вядомы таксама як "Мужыцкі" (нідэрл.: Pieter Bruegel de Oude; паміж 1525 і 1530, Брэда, Нідэрланды5 верасня 1569) — фламандскі мастак і графік, самы вядомы і значны з мастакоў з такім прозвішчам. Майстар краявідаў і жанравых сцэн. Бацька мастакоў Пітэра Брэйгеля Малодшага (Пякельнага) і Яна Брэйгеля Старэйшага (Райскага).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

П. Брэйгель быў высокаадукаваным чалавекам. Ён падтрымліваў сувязі з пісьменнікамі-гуманістамі Нідэрландаў і Італіі. Гэта значна пашырала яго кругагляд, узбагачала новымі тэмамі і ідэямі, знайшло ўвасабленне ў творчасці.

У 1551 прыняты ў Антверпенскую гільдыю жывапісцаў. З 1563 працаваў у Бруселі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працягваючы традыцыі, закладзеныя ў мастацтве папярэднікамі, асабліва І. Босхам, Брэйгель пашырае тэматыку жывапісу, звяртаецца да свецкіх сюжэтаў, адлюстроўвае адзінства чалавека і прыроды, піша карціны-прытчы глыбокага маральнага зместу. Мастак у сваіх творах паказаў сучаснае яму жыццё, напружанасць перадрэвалюцыйнай пары, невычарпальную сілу народных характараў.

Ужо ў ранніх работах мастак паказвае сябе цікавым пейзажыстам, майстрам характарных вобразаў, імкнецца адлюстраваць бясконцую разнастайнасць з'яў прыроды, зразумець і перадаць яе тонкія настроі.

П. Брэйгель не абыходзіў увагай і антычныя сюжэты. Да грэчаскай і рымскай міфалогіі ён звяртаецца на працягу ўсяго творчага жыцця, але паказвае ў сваіх работах перш за ўсё маральныя, этычныя праблемы, выбірае тыя падзеі, якія даюць магчымасць увасобіць яго ўласныя погляды і перакананні.

Падзенне Ікара

Да сталай пары творчасці майстра адносіцца карціна «Падзенне Ікара» (1567). Антычнае паданне, выкладзенае ў «Метамарфозах» Авідзія, мастак трактуе вельмі своеасабліва. Усё, што звязана з Ікарам, з яго першым палётам на крылах, зведзена да мінімуму. Толькі ўсплеск вады паказвае месца падзення непаслухмянага юнака ў мора. А жыццё ідзе далей: пастух гоніць статак, працуе селянін, ля вады ўладкаваўся рыбак, плывуць удалячынь караблі з раздзьмутымі ветразямі.

Шэраг работ майстра — «Бітва карнавалу і посту» (1559), «Дзіцячыя гульні» (1560), «Фламандскія прыказкі» (1559) — выказвае яго схільнасць да паказу нізкага, гратэскнага — спадчынных сярэдневяковых традыцый. Але пад маскай гумару, сатыры хаваюцца любоў мастака да простых людзей, вера ў іх лепшы лёс.

Гады творчай сталасці Брэйгеля праходзілі ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі. Мастак пераадолеў схільнасць да скептычнага ўспрыняцця свету. Цяпер яго стала прыцягваць паўсядзённае, звычайнае жыццё чалавека ва ўсім багацці сувязей з навакольнай рэчаіснасцю. У жывапісным цыкле «Месяцы» (1565) сімваламі кожнай пары года становіцца праца сялян. Расказваючы пра вясну («Пахмурны дзень»), лета («Жніво»), восень («Вяртанне статкаў»), мастак перадае разнастайную і зменлівую прыгажосць прыроды, выяўляе яе непаўторнае аблічча праз простыя і зразумелыя рэчы.

Паляўнічыя на снезе

Карціна «Паляўнічыя на снезе» — гэта паэтычнае апавяданне пра зіму. Жыццё маленькага гарадка на Брабанце мастак раскрывае панарамна. Перад гледачом паўстае ўтульны пейзаж у зіхаценні некранутага снегу, напоўнены мноствам жыццёвых падзей. На пярэднім плане паказаны сяляне, якія вяртаюцца з палявання. Іх рух,накіраваны ў глыб палатна, падкрэслены нетолькі выразнай лініяй стромкага пагорка, але і графічнай рытмікай дрэў, якія збягаюць уніз. У заснежанай даліне з дамамі, шынкамі, кірхамі, пакрытымі лёдам сажалкамі ёсць нешта шчымліва-блізкае, па-хатняму знаёмае. У звычайным, будзённым П. Брэйгель адкрывае сапраўднае хараство жыцця як цуд.

Сялянскі танец

3 цягам часу спакойнае ўвасабленне навакольнага свету ў мастака змянілася на больш усхваляванае, дынамічнае. Гэта добра бачна ў карцінах «Вынішчэнне немаўлят» (1566), «Перапіс у Віфлееме» (1566). Разам з біблейскімі сюжэтамі Брэйгель выяўляў бытавыя сцэны, такія, як «Сялянскі танец», «Сялянскае вяселле» (абедзве — 1567).

Апошнія творы жывапісца прасякнуты глыбокім сацыяльна-філасофскім сэнсам. У іх найбольш поўна ўвасобіліся маральныя погляды мастака.[4]

Да 1568 г. адносіцца работа «Танец пад шыбеніцай». Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з'яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзян-ская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну,якую можнабыло назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.

Сляпыя

У карціне «Сляпыя» (1568) даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні.

Мастацкая спадчына П. Брэйгеля багатая і разнастайная. Аднак яе значэнне не ў колькасці твораў. Па глыбіні адлюстравання рэчаіснасці, яе філасофскаму пераасэнсаванню дзейнасць мастака належыць не толькі да вяршынь нідэрландскага Адраджэння, але і да выдатных дасягненняў сусветнай культуры.[4]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118674013 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  3. https://www.pinakothek.de/kunst/meisterwerk/pieter-bruegel-d-ae/das-schlaraffenland
  4. 4,0 4,1 Лазука (2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]