Сарокі (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Сарокі
Краіна  Беларусь
Вёска Сарокі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000599шыфр 213В000599

Сарокі — археалагічны помнік каля вёскі Сарокі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на ўзгорку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Заходні і асабліва паўночны схілы ўзгорка вельмі крутыя, паўднёвы і ўсходні спадзістыя. Пляцоўка дыяметрам 68 м. У паўднёва-заходняй частцы гарадзішча — невялікая тэраса трохвугольнай формы. Такая ж тэраса была, напэўна, і з процілеглага (паўночна-заходняга) боку. Абследавалі ў 1890—1892 гадах Ф. В. Пакроўскі, у 1972 годзе — Я. Г. Звяруга. На ўсёй пляцоўцы прасочваецца культурны пласт з рэшткамі ляпной керамікі. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца рубяжом першага тысячагоддзя н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 317—331.
  • Помнікі археалогіі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 41-44.
  • Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. — Паставы : «Сумежжа», 2004. — 60 с. : іл.