Фёдар Васільевіч Пакроўскі
Фёдар Васільевіч Пакроўскі | |
---|---|
руск.: Фёдор Васильевич Покровский | |
Дата нараджэння | 1855 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1903 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая сфера | археалогія, музейная справа |
Месца працы | |
Альма-матар |
Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі[1] (руск.: Фёдор Васильевич Покровский; 1855, Кастрамская губерня — 31 ліпеня 1903, г. Падольск, Маскоўская губерня) — археолаг[2], музейны супрацоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[2], якую скончыў у 1879[1] годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах[1].
У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні.
У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых[2]. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей[1].
Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе[1]. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года[1].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Описание Виленского музея древностей, Вильна, 1892.
- Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893.
- Археологическая карта Гродненской губернии. Вильна, 1895.
- Археологическая карта Ковенской губернии. Вильна, 1899.
- K исследованию курганов и городищ на восточной окрайне современной Литвы // Труды IX apxeoлогического съезда. — M., 1897. Т. II, с. 138—196.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Беларусь 1995.
- ↑ а б в Покровский, Федор Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Fiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пакроўскі Фёдар Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 550. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Покровский, Федор Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Fiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl.
- «Ф. В. Покровский» (некролог, «Церковный Вестник», 1903, № 33). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пакроўскі Фёдар Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»