Сасе (радовішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сасе — радовішча медзі на поўдні правінцыі Катанга (Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Распрацоўваецца кампаніяй Tiger Resources.

Радовішча знаходзіцца ў межах канцэсіі Лупота, прыкладна ў 10 км на поўдзень ад рудніка Кіпой і на поўнач ад старога рудніка Лупота на канцэсійных тэрыторыі Калумінес. Канцэсія займае плошчу 140 квадратных кіламетраў[1].

Мінералізацыя на ўчастку Сасе была паказана на распасціранні даўжынёй 700 метраў і шырынёй да 300 метраў[2].

У 2008 годзе кампанія Tiger Resources паведаміла, што ў ходзе разведачнага бурэння былі выяўлены руды са значным утрыманнем медзі[3]. У лютым 2011 года яна ж заявіла, што плануе пабудаваць завод па экстракцыі растваральнікам, які будзе перапрацоўваць медную руду з руднікоў Кіпой і Лупота[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Fact Sheet. Tiger Resources. Праверана 13 лістапада 2011.(недаступная спасылка)
  2. Björn Junker. Die Produktion auf Tiger Resources Kipoi-Projekt läuft besser als geplant(нявызн.). Wallstreet Online (5 ліпеня 2011). Праверана 13 лістапада 2011.
  3. Tiger Resources consolidates project interests around Kipoi Resource. Tiger Resources (21 кастрычніка 2008). Праверана 13 лістапада 2011.
  4. Tiger aims to finish study on next Congo copper mine end March. Reuters (15 лютага 2011). Праверана 13 лістапада 2011.