Сафора
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сафора | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sophora L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Сафо́ра[3] (Sophóra) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), уключае 45 відаў невялікіх дрэў і хмызнякоў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. На Беларусі інтрадукавана Сафора японская.
Лістападныя дрэвы і кусты, радзей — шматгадовыя травы. Лісце непарнаперыстае, чаргаванае. Кветкі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, фіялетавыя, сабраныя ў гронкі або мяцёлкі. Плод — боб.
Усе віды сафоры ядавітыя. Некаторыя віды небяспечнае пустазелле. Могуць выкарыстоўвацца ў якасці інсектыцыдных, лекавых, фарбавальных, дэкаратыўных і меданосных раслін.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сафора ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.201
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скуратовіч А. М. Сафора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 201. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Софора: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sophora // ИАС «ООПТ России» (руск.)