Сафія Губайдуліна
| Сафія Губайдуліна | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1931[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 сакавіка 2025[3][4] (93 гады) |
| Месца смерці |
|
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Albert Leman[d][6], Salix Säydäşef[d], Назіб Жыганаў[8], Q41890274?, Мікалай Іванавіч Пяйко[d][6] і Вісарыён Якаўлевіч Шабалін[d][6] |
| Прафесіі | кампазітарка, кінакампазітар, classical pianist |
| Інструменты | фартэпіяна |
| Жанры | класічная музыка |
| Лэйблы | Deutsche Grammophon[d] і Мелодыя |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Сафія Губайдуліна (татар.: Софья (Сания) Гобәйдуллина; Sofiya (Saniya) Ğobäydullina; 24 кастрычніка 1931[1][2][…], Чыстапаль, РСФСР, СССР[5][6] — 13 сакавіка 2025[3][4], Апен[d], Шлезвіг-Гольштэйн) — татарская кампазітарка, з 1991 года жыла ў Германіі. Аўтар больш за сотню сімфанічных твораў, твораў для салістаў, хору і аркестра, інструментальных ансамбляў, музыкі для тэатра, кіно і мультфільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1946 па 1949 гадах вучылася ў казанскай музычнай гімназіі па фартэпіяна (клас М. А. Пятніцкай) і кампазіцыі, а з 1949 па 1954 гады — у Казанскай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў прафесара Альберта Лемана, а таксама па класе фартэпіяна. У 1954 годзе паступіла ў Маскоўскую кансерваторыю, клас кампазіцыі Юрыя Шапорына, а затым Мікалая Пейкі, клас фартэпіяна Якава Зака. Сталінская стыпендыятка. У 1963 годзе скончыла аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі па кампазіцыі ў прафесара Вісарыёна Шабаліна. Важным было для яе ў гэтыя гады слова-наказ, сказанае ёй Дзмітрыем Шастаковічам: «Я вам жадаю ісці вашым „няправільным“ шляхам».
У 1969—1970 гадах працавала ў Маскоўскай эксперыментальнай студыі электроннай музыкі ў музеі імя А. Скрабіна і напісала там электронную п’есу Vivente — non vivente (Жывое — нежывое, 1970). Губайдуліна пісала таксама музыку для кіно. Усяго яна напісала музыку да 25 фільмаў, уключаючы «Вертыкаль» (1967), «Маўглі» (мультфільм, 1971), «Чалавек і яго птушка» (мультфільм, 1975), «Пудзіла» (рэж. Ралан Быкаў, 1983), «Марыя — каралева Шатландыі» (2013).
У 1979 году на VI з’ездзе кампазітараў у дакладзе Ціхана Хрэннікава яе музыка падвергнулася крытыцы, і Губайдуліна патрапіла ў так званую «хрэннікаўскую сямёрку» — «чорны спіс» сямі кампазітараў, на працягу шэрагу гадоў не магла выступаць на радыё і тэлебачанні.
У 2011 годзе з асабістым патранатам і ўдзелам Сафіі Губайдулінай у Казані сіламі Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Татарстан заснаваны штогадовы фестываль сучаснай музыкі яе імя «Канкордыя», у якім выступаюць вядомыя расійскія і замежныя кампазітары і выканаўцы. Мастацкі кіраўнік фестывалю — заслужаны артыст Расіі Аляксандр Сладкоўскі.
У Казані праводзіцца міжнародны конкурс піяністаў яе імя з удзелам студэнтаў Казанскай і іншых кансерваторый.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Rauch R. Sofia Gubaidulina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sofia Gubaidulina // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sofia Gubaidulina, composer who flourished despite the tyranny of the Soviet regime. // The Telegraph — 2025.
- ↑ а б La compositrice Sofia Goubaïdoulina, ancienne dissidente soviétique, est morte — 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г д Republic of Tatarstan Academy of Sciences Institute of Tatar Encyclopedia and Regional Studies Encyclopedia Tatarica
- ↑ Komponisten-Porträts: Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0
- ↑ Татарская Вікіпедыя — 2003.
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Чыстапалі
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Шлезвіг-Гольштэйне
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжам ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Узнагароджаныя медалём Гётэ
- Ганаровыя грамадзяне Казані
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта