Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага
Заснаваны 1925
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Якуцк, Арджанікідзэ, 1
Адрас 677000, Республика Саха (Якутия), г. Якутск, ул. Орджоникидзе, д. 1
Умяшчальнасць 400
Кіраўніцтва
Дырэктар Анатоль Нікалаеў
Мастацкі кіраўнік Анатоль Нікалаеў
Галоўны рэжысёр Руслан Тарахоўскі (з 2010)
Галоўны мастак Лена Гогалева
Сайт Афіцыйны сайт
Map

Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага (якуцк.: П. А. Ойуунускай аатынан Саха академическай театра) — галоўны тэатр Рэспублікі Саха (Якуція), які ставіць драматычныя спектаклі на мове саха.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе ў Якуцку пры стварэнні тэатра былі створаны дзве трупы: руская і якуцкая. У 1925 годзе трупа стала асобным тэатрам. Днём яго стварэння лічыцца дзень першай прэм'еры — пастаноўкі камедыі аднаго з заснавальнікаў якуцкай мастацкай літаратуры М. Д. Няўстроева «Куһаҕан тыын» (Злы дух) — 17 кастрычніка.

Першым дырэктарам тэатра быў паэт і драматург Анемпадыст Сафронаў-Алампа. Рэжысёрам быў Дзмітрый Дзмітрыевіч Большев, арганізатар Вілюйскага самадзейнага тэатра. Першым прафесійным рэжысёрам з'яўляецца працавалы ў 1933—1958 гг. С. А. Грыгор'еў, выпускнік ГІЦІСа.

У 1960—1970 гадах тэатр узначальваў Фядот Патапаў. У гэтыя гады тэатр паставіў свае класічныя спектаклі.

З 1983 па 2010 гады мастацкім кіраўніком і вядучым рэжысёрам тэатра працаваў Андрэй Барысаў.

У 1934 годзе тэатру было прысвоена імя выбітнага якуцкага паэта, драматурга і дзяржаўнага дзеяча Якуціі Платона Аюнскага.

У 1990 годзе тэатр быў афіцыйна пераназваны ў Саха тэатр імя П. А. Аюнскага.

У 1995 годзе тэатру прысвоена званне акадэмічны і з гэтага часу ён стаў называцца як Саха акадэмічны тэатр імя Платона Аляксеевіча Аюнскага[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]