Саюз МС-25
| Саюз МС-25 | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Палётныя даныя карабля | |
| Ракета-носьбіт | Soyuz-2.1a[d][1] |
| Стартавая пляцоўка | Baikonur Cosmodrome Site 31[d] |
| Запуск | 23 сакавіка 2024[1] |
| NSSDC ID | 2024-055A |
| SCN | 59294 |
Саюз МС-25 (№756, пазыўны — «Казбек»[2]) — расійскі транспартны пілатуемы касмічны карабель, запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі адбыўся 23 сакавіка 2024 года[3][4][5] (быў раней запланаваны на 13 сакавіка, перанесены на 21 сакавіка, але быў адменены па тэхнічных прычынах[6][7]). Стартаваў з пляцоўкі № 31 касмадрома Байканур. Падчас палёту на МКС дастаўлены адзін удзельнік касмічных экспедыцый МКС-70/71 і два ўдзельнікі 21-й экспедыцыі наведвання[8]. Гэта 175-ы палёт караблёў сямейства «Саюз», у тым ліку 71-ы — да МКС[3][9].
Экіпаж
[правіць | правіць зыходнік]| Касманаўт | Пасада | № палёт | Арганізацыя |
|---|---|---|---|
| Асноўны экіпаж | |||
| Камандзір | 4 | Раскосмас | |
| Удзельнік касмічнага палёту | 1 | Беларускае касмічнае агенцтва | |
| Бортінжынер | 3 | NASA | |
| Дублюючы экіпаж[11] | |||
| Камандзір | 2 | Раскосмас | |
| Удзельнік касмічнага палёту | 1 | Беларускае касмічнае агенцтва | |
| Бортінжынер | 4 | NASA | |
| Экіпаж пасадкі | |||
| Камандзір | 5 | Раскосмас | |
| Бортінжынер | 3 | NASA | |
| Бортінжынер | 1 | Раскосмас | |


29 мая 2023 года Раскосмас абвясціў, што ў асноўны экіпаж увайшлі расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, грамадзянка Рэспублікі Беларусь і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт на МКС запланаваны на сакавік 2024 года. Паводле планаў, пасля кароткай экспедыцыі на станцыі Алег Навіцкі і прадстаўніца Рэспублікі Беларусь вернуцца на зямлю на караблі «Саюз МС-24» з астранаўтам НАСА Лорэл О'Хара, а Трэйсі Дайсан працягне палёт на МКС у складзе касмічнай экспедыцыі МКС-70/МКС-71 да верасня 2024 года і прызямліцца на караблі «Саюз МС-25»[7].
У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына праходзілі падрыхтоўку ў якасці кандыдатак на ўдзел у касмічным палёце дзве грамадзянкі Рэспублікі Беларусь: Марына Васілеўская (бортправаднік авіякампаніі «Белавія») і Анастасія Лянкова (дзіцячы хірург). Яны ўвайшлі ў шорт-ліст з шасці кандыдатак на палёт у космас, адабраных у Беларусі з больш чым 3 тысяч прэтэндэнтаў[10][11][12].
6 сакавіка 2024 года асноўны і дублюючы экіпажы пілатуемага карабля «Саюз МС-25» прыбылі на касмадром Байканур, дзе правялі перадпалётныя трэніроўкі і медыцынскія абследаванні[13].
Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]14 верасня 2023 года карабель быў дастаўлены на тэхнічны комплекс касмадрома Байканур у мантажна-выпрабавальны корпус 254-й пляцоўкі для правядзення штатнай падрыхтоўкі. Пасля агляду ён быў пераведзены ў рэжым захоўвання да пачатку непасрэднай падрыхтоўкі да запуску[14]. 25 студзеня 2024 года ў безэхавай камеры было праведзена тэставанне радыётэхнічнай апаратуры «Курс-НА», якая забяспечвае збліжэнне і стыкоўку карабля з МКС[15]. 7 лютага пачаліся вакуумныя выпрабаванні карабля «Саюз МС-25»[16]. 6 сакавіка праведзена механічная зборка «пакета» ракеты-носьбіта: да цэнтральнага блоку (другая ступень) далучаны чатыры бакавых блока (першая ступень)[17]. 10—11 сакавіка праведзены тэхнічныя аперацыі па запраўцы карабля «Саюз МС-25» кампанентамі паліва і сціснутымі газамі[18]. 12 сакавіка карабель састыкавалі з пераходным адсекам. На наступны дзень праведзены аўтарскі агляд карабля і накатка галаўнога абцякальніка, завершана размяшчэнне ў заселеных адсеках асноўнай часткі грузаў[19]. 16 сакавіка праведзена агульная зборка ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-2.1а» з пілатуемым караблём[20]. 18 сакавіка карабель з ракетай вывезлі на стартавы комплекс 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур. Пасля ўстаноўкі ракеты ў вертыкальнае становішча працягнулася яе падрыхтоўка да пуску[21].
21 сакавіка 2024 года ў 16:21 па Маскве па тэхнічных прычынах (з-за прасадкі напружання хімічнай крыніцы току), на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі, за некалькі секунд да старту ракеты-носьбіта, адбылася няштатная сітуацыя і аўтаматычная адмена пуску. Пуск быў перанесены на рэзервовую дату — 23 сакавіка. Экіпаж быў эвакуіраваны з карабля, пасля зняцця скафандраў праведзены медагляд. Затым касманаўты вярнуліся на каранцін, а далейшая падрыхтоўка да старту была працягнутая. Стартавы комплекс быў вернуты ў зыходнае становішча[4][5].
Палёт
[правіць | правіць зыходнік]23 сакавіка 2024 года ў 15:36:10,573 па маскоўскім часе з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур адбыўся пуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25». Вывядзенне карабля на зададзеную арбіту, яго аддзяленне ад трэцяй ступені ракеты, раскрыццё антэн і панэляў сонечных батарэй карабля прайшлі ў штатным рэжыме[3]. 25 сакавіка ў 18:02:50 мск праведзена стыкоўка з МКС[22].
6 красавіка каля 7 гадзін раніцы па Маскве адбылася адстыкоўка[23]. У 10:17 пасадачны апарат прызямліўся ў казахстанскім стэпе ля г. Жэзказган[24].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
- ↑ Роскосмос представляет эмблему экипажа пилотируемого корабля «Союз МС-25». Роскосмос (19 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
- 1 2 3 Корабль «Союз МС-25» с россиянином, белоруской и американкой полетел к МКС. roscosmos.ru. Праверана 23 сакавіка 2024.
- 1 2 Глава «Роскосмоса» назвал причину отмены запуска корабля «Союз МС-25». iz.ru. Праверана 21 сакавіка 2024.
- 1 2 Юрий Борисов: запуск корабля «Союз МС-25» перенесен на 23 марта. roscosmos.ru. Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Запуск «Союза МС-25» с белорусской космонавткой запланирован на 13 марта. Интерфакс (23 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- 1 2 Межведомственная комиссия определила составы экипажей МКС. Роскосмос (29 мая 2023). Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Экипажи на подготовке. Центр подготовки космонавтов имени Ю. А. Гагарина (1 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Пресс-кит: Запуск к МКС пилотируемого корабля «Союз МС-25»
- 1 2 В Звездный городок прибыли белорусские кандидатки на космический полет. ЦПК имени Ю. А. Гагарина (22 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2023. Праверана 23 ліпеня 2023.
- 1 2 Христина Глушко. Белоруска Марина Василевская полетит на МКС в составе основного экипажа. www.sb.by. Беларусь сегодня (30 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2023. Праверана 3 чэрвеня 2023.
- ↑ Белорусская космонавтка полетит на МКС в марте 2024 года. РИА Новости (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Экипажи корабля «Союз МС-25» прибыли на Байконур. roscosmos.ru. Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ Пилотируемый и грузовой корабли доставлены на Байконур для запусков к МКС. Роскосмос (14 верасня 2023). Праверана 25 студзеня 2024.
- ↑ На Байконуре корабль «Союз МС-25» испытали в безэховой камере. Роскосмос (25 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.
- ↑ На Байконуре начались вакуумные испытания пилотируемого корабля «Союз МС-25». Роскосмос (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ На Байконуре собирают ракету-носитель «Союз-2.1а» для запуска пилотируемого корабля «Союз МС-25». roscosmos.ru. Праверана 6 сакавіка 2024.
- ↑ На Байконуре завершена заправка корабля «Союз МС-25». roscosmos.ru. Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ Авторский осмотр корабля «Союз МС-25» и накатка головного обтекателя(недаступная спасылка). РКК «Энергия»] (13 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2025. Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ На Байконуре собрана ракета «Союз-2.1а» для запуска пилотируемого корабля «Союз МС-25» к МКС. roscosmos.ru. Праверана 17 сакавіка 2024.
- ↑ Ракету «Союз-2.1а» с пилотируемым кораблем «Союз МС-25» вывезли на стартовый комплекс Байконура. roscosmos.ru. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Корабль «Союз МС-25» с россиянином, белоруской и американкой причалил к МКС. roscosmos.ru. Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ В казахстанской степи благополучно приземлился спускаемый аппарат корабля «Союз-24»
- ↑ Касмічны экіпаж з Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2024. Праверана 6 красавіка 2024.