Перайсці да зместу

Байканур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Байканурказ.: Байқоңыр — урадлівая зямля). Касмадром «Байканур» — першы і найбуйнейшы ў свеце касмадром, размешчаны на тэрыторыі Казахстана, недалёка ад пасёлка Цюратам. Займае плошчу 6717 км².

Касмадром мае вялікае міжнароднае значэнне. З касмадрома магчымыя запускі розных тыпаў ракет-носьбітаў. Адзін з трох касмадромаў планеты, нараўне з касмадромам Мыс Канаверал у ЗША і Цзюцюань у Кітаі, прызначаных для запуску апаратаў з касманаўтамі на борце. Арбіта МКС была падабрана з улікам шыраты Байканура — з яго праводзяцца асноўныя запускі.

«Байканур» пачаў будавацца 12 лютага 1955 года (12 лютага 1955 г. была прынята пастанова Урада СССР аб будаўніцтве палігона для правядзення выпрабаванняў міжкантынентальных балістычных ракет), стаў касмадромам у 1957. У 1970-1980-х з’яўляўся найбуйным касмадромам Савецкага Саюза. Пасля распаду СССР у пачатку 1990-х касмадром адышоў да Казахстана. Арандуецца Расіяй да 2050 года.