Саюз арабскага Магрыба
| Саюз арабскага Магрыба араб. اتحاد المغرب العربي | |
|---|---|
| | |
|
|
|
| Штаб-кватэра | Рабат, Марока |
| Тып арганізацыі | Міжнародная арганізацыя |
| Афіцыйная мова | Арабская |
| Кіраўнікі | |
| Генеральны сакратар | Habib Ben Yahia |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1989 |
| Галіна | міжнародныя дзяржаўныя або недзяржаўныя арганізацыі[d] |
| Член у | 5 дзяржаў-членаў |
| maghrebarabe.org/en/ | |
Саю́з ара́бскага Ма́грыба (Union du Maghreb Arabe UMA) — Алжыр, Лівія, Маўрытанія, Марока, Туніс. Панарабская арганізацыя, накіраваная на эканамічнае і палітычнае адзінства ў Паўночнай Афрыцы. Ідэя стварэння саюза з'явілася разам з атрыманнем незалежнасці Тунісам і Марока ў 1958 г. Пагадненне аб стварэнні саюза было заключана ў 1989 г. Старшынёй савета па чарзе становіцца кожная краіна.
Усе дзяржавы з'яўляюцца членамі Лігі арабскіх дзяржаў, і, за выключэннем Марока, Афрыканскага саюза. З пункту гледжання эканамічнай інтэграцыі дагавор аб стварэнні прадугледжваў стварэнне зоны свабоднага гандлю, затым мытнага саюза. Доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб'ёме знешняга гандлю менш за 10%. У 2023 годзе праект адзінай валюты ў рэгіёне застаецца тэхнічна магчымым, але палітычна невыканальным.
Члены Саюза арабскага Магрыба
[правіць | правіць зыходнік]
Алжыр (1989)
Лівія (1989)
Маўрытанія (1989)
Марока (1989)
Туніс (1989)

