Маўрытанія
| |||||
Дэвіз: «Honneur, Fraternité, Justice (Гонар, Братэрства, Справядлівасць)» | |||||
Дзяржаўны гімн Маўрытаніі | |||||
Дата незалежнасці | 28 лістапада 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | арабская і французская (дэ-факта) | ||||
Сталіца | Нуакшот | ||||
Найбуйнейшы горад | Нуакшот | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Махамед ульд Абдэль Азіз Мулае ульд Махамед Лагдаф | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам суніцкага толку | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
29-я ў свеце 1 030 700 км² 0,03 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
3 069 000 чал. (135-я) 3 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$6,221 млн. (146-ы) $2 052 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0,520 (154-ы) | ||||
Валюта | угія | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MRT | ||||
Код МАК | MTN | ||||
Тэлефонны код | +222 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Маўрыта́нія (араб. موريتانيا), поўная назва — Ісла́мская Рэспу́бліка Маўрыта́нія (араб. الجمهورية الإسلامية الموريتانية) — дзяржава, размешчаная на паўночным захадзе Афрыкі, абмываецца з захаду Атлантычным акіянам. Мяжуе Заходняй Сахарай на паўночным захадзе, Сенегалам на паўднёвым захадзе, Алжырам на паўночным усходзе, Малі на поўдні і ўсходзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Гісторыя Маўрытаніі
Старажытная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За некалькі тысяч гадоў да н. э. паўднёвая частка сучаснай Маўрытаніі была заселена народамі негроіднай расы, якія займаліся паляваннем і земляробствам.
У 1-м тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалося паступовае засяленне краіны берберамі-жывёлагадоўцамі, якія адціскалі неграў на поўдзень.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]З XI стагоддзя пачалася арабізацыя і ісламізацыя насельніцтва. Арабы занялі пануючае становішча ў краіне, устанавіўшы ўладу над берберамі і неграмі (плямёны тукулёр, санінке, валоф). Берберы і негры перанялі ад арабаў мову і сямейны ўклад. Галоўным цэнтрам краіны стаў аазіс Шынгеці, а краіна стала звацца Тарб-эль-Бідан («зямля белых»).
У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў утварыліся эміраты Трарза, Бракна, Тагант, Адрар.
Каланіяльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]З сярэдзіны XIX стагоддзя пачалося асваенне французамі даліны ракі Сенегал (паўднёвая мяжа сучаснай Маўрытаніі). У 1904 годзе вобласць паўночней ракі Сенегал была абвешчана французскім уладаннем — грамадзянская тэрыторыя Маўрытаніі. Эміраты прызналі пратэктарат Францыі.
У 1946 годзе Маўрытанія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1958 годзе — статус аўтаномнай рэспублікі Французскай Супольнасці.
Палітычны апарат
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Палітычная структура Маўрытаніі Ісламская рэспубліка. Па канстытуцыі, прынятай у 1991 годзе, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца насельніцтвам на 5-гадовы тэрмін.
Парламент — двухпалатны: Сенат (56 месцаў) абіраецца на 6-гадовы тэрмін (трэць сенатараў павінна абнаўляцца кожныя 2 гады), Нацыянальны сход (95 дэпутатаў) абіраецца на 5-гадовы тэрмін. Апошні раз сенатары абіраліся ў студзені 2007 (дата чарговых выбараў не прызначана), дэпутаты — у лістападзе 2006.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі, Гарады Маўрытаніі
Краіна падзелена на 12 абласцей і сталічную аўтаномную акругу Нуакшот. Вобласці ў сваю чаргу падзяляюцца на 44 дэпартамента.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маўрытанія займае плошчу 1,030,631 км², па гэтым паказчыку яна знаходзіцца на 29 месцы ў свеце (пасля Балівіі).
З захаду Маўрытанія абмываецца Атлантычным акіянам (каля 700 км берагавыя паласы). Больш 60 % тэрыторыі краіны займаюць камяністыя і пясчаныя пустыні заходняй Сахары.
3/4 тэрыторыі краіны займаюць пустыні.
Клімат — трапічны, пустынны.
Сталых рэк няма, акрамя ракі Сенегал па паўднёвай мяжы краіны.
Глебы пустынныя. Раслінны покрыва вельмі рэдкая, пераважае травяністая расліннасць, якая з'яўляецца пасля эпізадычных дажджоў. На поўдні краіны — паўпустыні з хмызнякамі і акацыямі.
Жывёльны свет — шматлікія паўзуны і грызуны, з драпежных — шакал, фенек, у некаторых раёнах захаваліся буйныя капытныя і страўсы.
Час
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Маўрытаніі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC). На летні час Маўрытанія не пераходзіць.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Эканоміка Маўрытаніі
Аснову эканомікі складаюць жывёлагадоўля, рыбалоўства, горназдабыўная прамысловасць. Разводзяць буйнае рагатае быдла, авечак, коз, вярблюдаў. У аазісах выгадоўваюць фінікавую пальму, збожжавыя. Грашовая адзінка — 1 угія, роўная 5 хумам.
Экспарт: жалезная руда, рыба і рыбапрадукты.
Імпарт: прадукцыя цяжкага машынабудавання, транспартнае абсталяванне, мінеральнае паліва, будматэрыялы, спажывецкія тавары, харч.
Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, Іспанія, Італія, Бельгія, Германія, Японія.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Перавозка самага масавага грузу ў Маўрытаніі — руды ад месцаў здабычы да марскіх портаў ажыццяўляецца па чыгунцы Зуэрат — Нуадзібу ўведзенай у строй у 1963 годзе[2]
Асноўныя марскія порты краіны — Нуадзібу і Нуакшот, на іх долю прыпадае амаль увесь марскі грузазварот.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва — 3,2 млн (ацэнка на ліпень 2010).
Гадавы прырост — 2,4 % (фертыльнасць — 4,4 нараджэнняў на жанчыну).
Сярэдняя працягласць жыцця — 58 гадоў у мужчын, 63 года ў жанчын.
Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 0,8 % (ацэнка 2007 года).
Этна-расавы склад:
Мовы — арабская (афіцыйная), арабскі дыялект хасанія, мовы негрыцянскіх плямёнаў тукулёр, санінке, волаф.
Рэлігія — іслам 100 %.
Пісьменнасць — 59 % мужчын, 43 % жанчын (па перапісу 2000 года).
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
- ↑ Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.