Ліга арабскіх дзяржаў
| Ліга арабскіх дзяржаў | |
|---|---|
| | |
| | |
|
|
|
|
Дзяржавы — члены Лігі арабскіх дзяржаў |
|
| Штаб-кватэра | Каір, Егіпет |
| Тып арганізацыі | Міжнародная арганізацыя |
| Афіцыйная мова | арабская |
| Кіраўнікі | |
| Генеральны сакратар |
|
| Старшыня Арабскага парламента |
|
| Заснаванне | |
| Пратакол пра намер стварэння | 7 кастрычніка 1944 |
| Афіцыйная дата стварэння | 22 сакавіка 1945 |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| www.arableagueonline.org | |
Ліга арабскіх дзяржаў (араб. جامعة الدول العربية, Dżamea Al-Dul Al-Arabija), міжнародная арганізацыя, заснаваная 22 сакавіка 1945 на аснове Каірскага пратаколу ў Каіры краінамі, звязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй, з мэтай паляпшэння супрацоўніцтва паміж арабскімі краінамі ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Утварэнне Лігі было зацверджана падпісаннем 7 краінамі Александрыйскага пратакола. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны і Палесцінская аўтаномія.
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Мэты Лігі вызначаны ў пагадненні, падпісаным у 1945 годзе, і прадугледжваюць «узмацненне сувязяў паміж дзяржавамі, якія прымаюць у ёй удзел, выпрацоўку адзінай палітычнай плыні для рэалізацыі супрацоўніцтва паміж імі, абароны іх незалежнасці і суверэнітэту, для разгляду спраў і інтарэсаў арабскіх краін».
Супрацоўніцтва не абмяжоўваецца палітычнымі справамі, таксама распаўсюджваецца на гаспадарчыя, фінансавыя, камунікацыйныя, культурныя, сацыяльныя і санітарныя справы. Акрамя таго, дзейнасць арганізацыі кранае пытанні падданства, пашпартоў, віз, выдавання злачынцаў.
Органы арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшыя органы:
- Савет Лігі
- Савет сумеснай абароны
- Эканамічны савет
- Генеральны сакратарыят
Створаны таксама розныя пастаянныя камітэты і спецыялізаваныя агенцтвы:
- Інстытут арабскай пісьменнасці (1946)
- Інстытут арабскіх навуковых даследаванняў (1953)
- Арабскі камітэт па выстаўках (1964)
- Арабскі рэгіянальны орган, скіраваны супраць непісьменнасці (1966)
- Арабскі цэнтр прамысловасці і развіцця (1968)
- Арабскі фонд эканамічнага і сацыяльнага развіцця (1968)
- Інстытут арабскіх лесанасаджэнняў (1969)
- Музычная арабская асацыяцыя (1970)
- Адміністрацыйны суд Лігі арабскіх дзяржаў (1964).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Revista Eletrônica Estratégia Brasileira de Defesa — A Política e as Forças Armadas em Debate: Árabes apóiam reconstrução do Haiti
- ↑ People’s Daily Online — Arab League accepts Venezuela as observer
- ↑ India invited as observer for Arab League summit — Express India
- ↑ Eritrea Joins Arab League As Observer