Саўтэрская культура
Саўтэрская культура, або Культура Саўтэр, фр.: Sauveterre, раней таксама называлася манклюзская культура, фр.: Montclusien — еўрапейская археалагічная культура эпохі эпіпалеаліту , якая існавала ў перыяд 8000-7000 гг. да н.э. Назва паходзіць ад месца археалагічных раскопак ля пасёлка Саўтэр-ле-Леманс (фр.: Sauveterre le Lémance) у французскім дэпартаменце Лот і Гарона.
Культура займала значную частку заходняй і цэнтральнай Еўропы. Характэрныя артэфакты: геаметрычныя мікраліты, паглыбленні для пальцаў на мікрарубілах. Драўляныя прылады адсутнічаюць. Маюцца сведчанні здзяйснення рытуальных пахаванняў.
Генетычныя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Саўтэрская культура паступова эвалюцыянавала ў тардэнуазскую з тымі ж адметнымі характарыстыкамі, а таксама ў першую вядомую скандынаўскую культуру Маглемозе.