Маглемозе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Археалагічная культура ·
Маглемозе
мезаліт
Лакалізацыя Германія, Данія, Польшча, Францыя
Датаванне X—VI тыс. да н. э.
Тып гаспадаркі паляванне і рыбалоўства
Пераемнасць:
Капсійская культура

Саўтэрская культура

Кангемозе
Хойніцка-пянькоўская культура

Маглемозе (дацк.: Maglemosekultur) — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Артэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад усходняй Англіі да Літвы[2] і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі[3], уключаючы ў сябе тэрыторыі паўночна-ўсходняй Францыі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, паўднёвай Швецыі, паўночнай Германіі, Польшчы, Эстоніі, Фінляндыі[4].

Паселішчы і жыллё[правіць | правіць зыходнік]

Маглемозцы аддавалі перавагу жыццю па берагах азёр у шалашах або плеценых хацінах.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Яны аднымі з першых асвоілі вясловыя лодкі-аднадрэўкі, на якіх зараблялі паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікі[5].

Антрапалогія[правіць | правіць зыходнік]

Антрапалагічна маглемозцы (згодна з нарвежскім антрополагам Шрайнерам(англ.) бел.) былі краманьёнцамі[6]. Магчыма, яны былі першымі людзьмі, якія зноў засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледавіка.

Культура і мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Маглемазіянскае мастацтва характарызуюць тыя ж самыя геаметрычныя ўзоры, якія характарызуюць берберскае мастацтва Паўночнай Афрыкі, а рэалістычныя выявы жывёл фактычна ідэнтычныя іберыйскаму мастацтву і паходзяць, па Дж. Кларку, "у канчатковым рахунку з поўначы Афрыкі"[7].

У якасці амулетаў у маглемозцаў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын.

Папярэднікі і пераемнікі[правіць | правіць зыходнік]

На думку шэрагу даследчыкаў, культура маглемозе і роднасная ёй тардэнуазская культура з'яўляюцца вынікам перасялення берберскіх плямёнаў капсійскай культуры з поўначы Афрыкі ў Еўропу ў VIII—VI тыс. да н. э[8].

Культура маглемозе ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама Стар-Кар(руск.) бел., Дуфензее(руск.) бел., каморніцкую і шэраг іншых культур.

Культуры маглемозе на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура кангемозе(руск.) бел..

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Маглемозе // БРЭ. Т.18. М.,2011.
  2. Каменный век в Восточной Прибалтике
  3. Мезолит в Северной Европе
  4. Низовский Ю.А. Загадки антропологии. М. 2004. с. 143.
  5. Культуры северной лесной зоны: маглемозе
  6. Гальштадтский Нордический
  7. Clark J.G.D.(руск.) бел. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970
  8. Owen, Francis. Germanic People. Their Origin, Expansion and Culture. New Haven. 1966; Clark J.G.D. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970; Низовский Ю.А. Загадки антропологии. М. 2004, с. 142-144.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]