Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)
Свабодная дэмакратычная партыя | |
---|---|
ням.: Freie Demokratische Partei | |
![]() | |
Лідар | Крысціян Лінднер |
Дата заснавання | 12 снежня 1948 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | класічны лібералізм[d] і эканамічны лібералізм |
Інтэрнацыянал |
|
Маладзёжная арганізацыя | Young Liberals[d] |
Колькасць членаў | 76 100[2] |
Месцаў у Бундэстагу |
80 / 631 |
Месцаў у Ландтагах |
103 / 1821 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
12 / 99 |
Партыйны друк | Q1822879? |
Сайт | fdp.de (ням.) |
![]() |
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) (ням.: Freie Demokratische Partei (FDP)) — ліберальная партыя ў Германіі. Старшыня партыі — Крысціян Лінднер (з 2013).
СвДП уваходзіла ў федэратыўны ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць у правячую кааліцыю з 2009 года па сённяшні дзень (кожны раз як малодшы партнёр адной з двух буйных нямецкіх партый). Такім чынам, яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Зараз прадстаўнікі ФДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.
У Еўрапейскім парламенце СвДП уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў для Еўропы.
Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Тэадор Хойс і Вальтэр Шэель.
Выбары ў Бундэстаг 2013 года
[правіць | правіць зыходнік]Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 года СвДП упершыню не набрала 5% і не атрымала ніводнага месца ў нямецкім парламенце[3].
Выбары ў Бундэстаг 2017 года
[правіць | правіць зыходнік]Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Бундэстаг Германіі. Агулам СвДП змагла накіраваць у нямецкі заканадаўчы орган 80 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ http://www.fdp.de/content/impressum Праверана 7 лістапада 2015.
- ↑ Gegen den Ampel-Trend: Grüne wachsen weiter // Merkur: Deutsche Zeitschrift für europäisches Denken / Hrsg.: H. Paeschke, H. Schwab-Felisch, J. Moras et al. — Stg: Klett-Cotta Verlag, 2023. — ISSN 0026-0096; 2510-4179 Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газета. — 27 верасня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
- ↑ "У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг". Радыё «Рацыя». 24 верасня 2017. Архівавана з арыгінала 27 ліпеня 2018. Праверана 26 верасня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)
- fdp.de (ням.) — афіцыйны сайт
- Галоўны ўстаўны ліст СвДП (ням.)