Альтэрнатыва для Германіі
Альтэрнатыва для Германіі | |
---|---|
ням.: Alternative für Deutschland | |
![]() | |
Лідар | Tino Chrupalla[d][1][2] і Аліса Вайдэль[2] |
Заснавальнік | Bernd Lucke[d] |
Дата заснавання | 6 лютага 2013 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | еўраскептыцызм, нацыянал-кансерватызм, правы папулізм[d][4][5], этнічны нацыяналізм[d][4], antifeminism[d], эканамічны лібералізм, нямецкі нацыяналізм[d], ісламафобія[4], climate change denial[d] і апазіцыя іміграцыі[d][6][7][…] |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Маладая Альтэрнатыва для Германіі[d] |
Колькасць членаў | 48 000[8] |
Дэвіз | Mut zur Wahrheit |
Месцаў у Бундэстагу |
81 / 736 |
Месцаў у Ландтагах |
228 / 1884 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
9 / 96 |
Сайт | afd.de (ням.) |
![]() |
«Альтэрнатыва для Германіі» (ням.: AfD) — правая партыя ў Германіі, заснаваная 6 лютага 2013 года.
Устаноўчы з’езд «АдГ» адбыўся 14 красавіка 2013 года ў Берліне. Яе лідарамі была абрана «Тройка» з прафесара эканомікі Бернда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Петры і журналіста Конрада Адама. На федэральных выбарах 22 верасня 2013 года партыя набрала 4,7% і засталася без месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Еўрапейскі парламент 2014 года аб’яднанне набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазней ў саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Германіі з адным месцам у Еўрапарламенце). На парламенцкіх выбарах 2017 года партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасць прайсці ў Бундэстаг. Аб’яднанне набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў нямецкім заканадаўчым органе[9].
Праграма
[правіць | правіць зыходнік]23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) партыйны з’езд «Альтэрнатывы для Германіі» зацвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Бундэстаг, што налічвала 15 раздзелаў:
- Абарона дэмакратыі ў Германіі;
- Еўра не ўдалося: валюта, грашовая і фінансавая палітыка;
- Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці;
- Унутраная бяспека;
- Прытулку патрэбная граніца: перасяленне і прыстанішча;
- Іслам у сутыкненні са свабодным дэмакратычным ладам;
- Культура жаданасці дзяцей: спрыянне сям’і і рост насельніцтва;
- Выхаванне і школа: мужнасць, каб адрозніваць;
- Культура і СМІ;
- Падаткі і фінансы, гаспадарка і праца;
- Сацыяльная палітыка;
- Наша ахова здароўя пад пагрозай;
- Канец варожасці да тэхналогіі: энергія і клімат;
- Утрымліваць і разбудоўваць шляхі зносін, павялічыць жыллёвае будаўніцтва, развіваць сельскія мясцовасці;
- Ахова наваколля, прыроды і жывёл, абарона спажыўцоў і сельская гаспадарка.
У 6-м раздзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасці. Яна з’яўляецца праявам асноўных правоў на вольнае выказванне думак і свабоду творчасці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаванне мусульман да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаванне будаўніцтва і працы мячэцяў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасць каля 900 мячэцяў ТІССР (Турэцка-ісламскага саюза па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага «Ведамства рэлігійных спраў» Турцыі з’яўляецца непрымальнай. Праз ТІССР аўтарытарная Турцыя моцна ўплывае на многіх грамадзян турэцкага паходжання, якія жывуць у Германіі». Дадаткова ў раздзеле змяшчаліся заклікі: «Скасаваць кафедры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх універсітэтах і пераўтварыць іх у нейтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдГ заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадскіх месцах і на дзяржаўнай службе»[10].
7-ы раздзел перадвыбарчай праграмы 2017 года змяшчаў 7 тэзісаў:
- Германію не знішчыць;
- Умацаваць шлюб і сям’ю;
- Дзеці маюць патрэбу ў абодвух бацьках: з’яўленне няпоўных сем’яў непажадана;
- Цаніць сямейны догляд;
- Ахова ненароджанага жыцця;
- Дзеці палымяна вітаюцца;
- Для яснага вобраза сям’і — палавая ідэалогія антыканстытуцыйная.
Першы пункт 7-га тэзіса называўся «Палавая ідэалогія прэч са школы — спыніць ранняе сексуалізаванне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсліванне гома- і транссексуальнасці ў навучанні, так званая «плоцевая педагогіка разнастайнасці», насамрэч забяспечвае недапушчальнае ўмяшанне ў развіццё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаванне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта праз незнаёмых асоб у школе і найчасцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй сексуальнай ідэнтычнасці, якую празмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасць». Таксама: «АдГ выразна супрацьстаіць усялякім спробам знішчыць традыцыйную будову сям’і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхавання ў дзіцячых садках і школах»[10].
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» 2017 года, зацверджаная на з’ездзе 23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія), уключала 3-і раздзел «Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці», які змяшчаў 6 тэзісаў:
- Знешняя палітыка мае грунтавацца на нямецкіх зацікаўленасцях;
- Дачыненні з важкімі дзяржавамі;
- Германія мае самаабараняцца;
- Пра стратэгію народнай бяспекі;
- Германія мае разбудоўваць сваю гаспадарчую моц;
- Палітыка развіцця: устойлівасць ды бяспекавыя і гаспадарчыя зацікаўленасці.
Паводле 2-га тэзіса «Дачыненні з важкімі дзяржавамі», «АдГ адхіляе стварэнне арміі ЕС або выкарыстанне нямецкіх узброеных сіл у замежных зацікаўленасцях». У дачыненні Расіі «АдГ выступае за спыненне палітыкі санкцый. Гаспадарчую супрацу з Расіяй варта наадварот паглыбіць». «Акрамя таго, АдГ адхіляе ўступленне Турцыі ў ЕС і патрабуе безадкладнага сканчэння ўсіх перамоў пра далучэнне»[10].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]14 мая 2017 года на выбарах у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія «Альтэрнатыва для Германіі» атрымала 7,6% галасоў выбаршчыкаў і заняла 16 месцаў у мясцовым ландтагу. У выніку прысутнасць партыі вырасла да 13 з 16 зямель Германіі, акрамя Баварыі, Гесена і Ніжняй Саксоніі[11]. На выбарах у Бундэстаг Германіі 24 верасня 2017 года заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў АдГ выступіла за: забарону будаваць пры мячэцях мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзенне рэферэндума аб вяртанні нямецкай маркі замест еўра; абмежаванне кіравання канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзенне прамых выбараў прэзідэнта; пераўтварэнне Еўрапейскага Саюза ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць і вяртанне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаванне дзяржаўных субсідый ветравай і сонечнай энергетыцы, працяг выкарыстання АЭС[12]. Не галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[13].
Зноскі
- ↑ https://www.zeit.de/politik/deutschland/2019-11/afd-parteitag-tino-chrupalla-wird-neuer-ko-vorsitzender
- ↑ а б https://www.spiegel.de/politik/deutschland/tino-chrupalla-und-alice-weidel-zur-neuen-doppelspitze-der-afd-gewaehlt-a-1d1b1c6c-3bcf-455b-836c-12180dc85a75
- ↑ https://www.afd.de/impressum/
- ↑ а б в https://www.thueringen.de/th3/verfassungsschutz/themen/pm/index.aspx — Office for the Protection of the Constitution for Thuringia.
- ↑ Jansen F. Sachsen und Brandenburg prüfen schärfere Beobachtung der AfD-Landesverbände — Der Tagesspiegel, 2020.
- ↑ https://dx.doi.org/10.4324%2F9781315514574
- ↑ https://web.archive.org/web/20200209184948/https://www.nytimes.com/2017/01/18/world/europe/germany-afd-alternative-bjorn-hocke.html
- ↑ https://www.tagesschau.de/inland/innenpolitik/afd-mitgliederzahl-100.html
- ↑ У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ а б в Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» на выбары ў нямецкі Бундэстаг 24 верасня 2017 г. «Праграма для Германіі» (ням.)(недаступная спасылка). «Альтэрнатыва для Германіі» (23 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Анатоль Сідараў. Свята на вуліцы правых. Сацыял-дэмакраты прайгралі выбары ў яшчэ адной зямлі ФРГ(недаступная спасылка). Крыніца.інфо (15 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Глядзіце, хто прыйшоў: за што выступае «Альтэрнатыва для Германіі» . Радыё «Свабода» (25 верасня 2017).
- ↑ Ніжняя палата парламента Германіі (Бундэстаг) ухваліла аднаполыя шлюбы, Радыё Свабода
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альтэрнатыва для Германіі