Сватаплук Чэх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сватаплук Чэх
Svatopluk Čech
Svatopluk Cech signature.JPG
Svatopluk Cech signature.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 лютага 1846(1846-02-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1908(1908-02-23)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская імперыя
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Бацька František Jaroslav Čech[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратар, журналіст
Гады творчасці 1863 — цяп. час
Жанр паэзія і раман
Мова твораў чэшская
Подпіс Svatopluk Cech signature.JPG
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сва́таплук Чэх (чэшск.: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржадак, раён Бенешаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэшскі пісьменнік, паэт, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Яго верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэнне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.

Найбольш вядомыя творы Чэха — серыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два з якіх былі ўзяты асноваю оперы Яначка «Экскурсіі пана Броўчка».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама яго імем названыя вуліцы ў розных гарадах Чэхіі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118910876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. а б Svatopluk Čech // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Svatopluk Čech // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Чех Сватоплук // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. BillionGraves — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]