Светлячок (тэлесерыял)
Выгляд
| Светлячок | |
|---|---|
| англ.: Firefly | |
| | |
| Жанр | касмічны вестэрн[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d] і касмічная опера |
| Стваральнік | Джос Уідан |
| Сцэнарыст | |
| Рэжысёр | |
| У ролях | |
| Кампазітар | |
| Краіна | |
| Мова | англійская[1] |
| Колькасць сезонаў | 1[2] |
| Колькасць серый | 14 (спіс эпізодаў) |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар | |
| Аператар | |
| Працягласць серыі | 45 хв. |
| Студыя | Mutant Enemy Productions[d] і 20th Century Fox Television[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | Fox Broadcasting Company |
| На экранах | 20 верасня 2002 — 19 жніўня 2003 |
| Фармат відэа | 16:9 |
| Храналогія | |
| За гэтым ідзе | Serenity[d], Serenity: Those Left Behind[d] і Serenity: Better Days[d] |
| Спасылкі | |
| IMDb | ID 0303461 |
«Светлячо́к» (англ.: Firefly) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял у жанры касмічнага вестэрна, прэм’ера якога адбылася ў ЗША і Канадзе 20 верасня 2002 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Капітан Малькольм Рэйнальдс — загартаваны ў баях ветэран галактычнай грамадзянскай вайны, які змагаўся не на тым (які прайграў) баку, зарабляе на жыццё дробнымі злачынствамі і перавозіць грузы на сваім караблі «Серэніці».
Ён узначальвае невялікую разнамасную каманду, якая паходзіць на самую звычайную сям’ю — яе члены вечна сварацца, не прытрымліваюцца дысцыпліны, але заўсёды пойдуць хоць на край свету за сваім капітанам.
Эпізоды
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Рэжысёр | Аўтар сцэнарыя | Дата прэм’еры | Вытв. код |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | «Серэніці» «Serenity» | Джос Уідан | Джос Уідан | 20 снежня 2002 | 1AGE79 |
| Малькольм Рэйнальдс — ветэран вайны і капітан карабля «Серэніці». Ён і яго экіпаж займаюцца кантрабандай, але ўсё ж наважваюцца перавезці некалькіх пасажыраў дзеля заробку. Але не ўсе пасажыры аказваюцца тымі, за каго сябе выдаюць. | |||||
| 2 | «Абрабаванне цягніка» «The Train Job» | Джос Уідан | Джос Уідан і Цім Майнір | 20 верасня 2002 | 1AGE01 |
| Мафіёзі Нішка наймае экіпаж «Серэніці» абрабаваць цягнік. Яны паспяхова крадуць груз, але даведваюцца, што гэтыя лекі, жыццёва неабходны мясцоваму гарадку. | |||||
| 3 | «Пастка» «Bushwhacked» | Цім Майнір | Цім Майнір | 27 верасня 2002 | 1AGE02 |
| «Серэніці» сустракае пасажырскі карабель, на які напалі Пажырацелі, а неўзабаве на месца здарэння прыбывае і крэйсер Альянсу. Сайману і Рывер даводзіцца хавацца, каб пазбегнуць злову, а з адзіным чалавекам, які перажыў атаку Пажырацеляў, адбываецца нешта дзіўнае. | |||||
| 4 | «Вечарынка» «Shindig» | Верн Гілам | Джэйн Эспенсан | 1 лістапада 2002 | 1AGE03 |
| Інара наведвае свецкую вечарынку, але знаходзіць там і Мэла, які спрабуе заключыць здзелку па перавозе кантрабанды. Мэл б’е па твары кліента Інары, але занадта позна ўсведамляе, што гэтым ён выклікаў выдатнага фехтавальшчыка на дуэль. Толькі Малькольм у жыцці не трымаў шпагу. | |||||
| 5 | «Ратаванне» «Safe» | Майкл Гросман | Дрю Грынберг | 8 лістапада 2002 | 1AGE04 |
| Мэлу нялёгка даецца рашэнне — выбіраць, каго з членаў экіпажа ратаваць, калі адзін моцна паранены, а двое іншых прапалі. Саймана выкрадаюць, каб ён лячыў жыхароў вёскі на адной са знешніх планет, але дар прадракання Рывер пагражае бяспецы Тэмаў. | |||||
| 6 | «Наша місіс Рэйнальдс» «Our Mrs. Reynolds» | Вондзі Кёрціс-Хол | Джос Уідан | 4 кастрычніка 2002 | 1AGE05 |
| Правярнуўшы чарговую дзялку, Мэл выяўляе, што ва ўзнагароду яго ажанілі на адной з мясцовых дзяўчат па імені Сафрон. Капітан не ведае, што рабіць. Пастар спрабуе прасачыць, каб сітуацыя не выходзіла за рамкі прыстойнасці, а экіпаж з цікавасцю сочыць за развіццём падзей. Аднак усё не так весела і бяскрыўдна, як здаецца. | |||||
| 7 | «Джэйнтаўн» «Jaynestown» | Марыта Грабяк | Бэн Эдлунд | 18 кастрычніка 2002 | 1AGE06 |
| Вяртаючыся на планету, дзе ён некалі абрабаваў мясцовага суддзю, Джэйн даведваецца, што стаў там легендай. Мэл вырашае выкарыстаць гэтую акалічнасць, каб пад шумок пракруціць невялікую справу. | |||||
| 8 | «Недахоп паветра» «Out of Gas» | Дэвід Саламон | Цім Майнір | 25 кастрычніка 2002 | 1AGE07 |
| На «Серэніці» здараецца аварыя, якая пакідае экіпаж з запасамі кіслароду, якіх хапае толькі на некалькі гадзін. Мэл спрабуе адрамантаваць рухавік, а заадно ўспамінае розныя эпізоды з жыцця экіпажа. | |||||
| 9 | «Арыэль» «Ariel» | Алан Крокер | Хасэ Маліна | 15 лістапада 2002 | 1AGE08 |
| Экіпаж «Серэніці» застаўся без грошай. Нечакана Сайман прапануе працу. Ён просіць каманду дапамагчы правесці Рывер у адну з бальніц Альянсу на планеце Арыэль у абмен на магчымасць абкрасці мясцовыя медыцынскія склады. Але праследавацелі Рывер ідуць па пятах Тэмаў, і ім відавочна дапамагае хтосьці знутры. | |||||
| 10 | «Ваенныя гісторыі» «War Stories» | Джэймс Контнер | Шэрыл Кейн | 6 снежня 2002 | 1AGE09 |
| Раззлаваны сяброўствам Зоі і Мэла, Уош хоча асабіста прыняць удзел у новым заданні. На жаль, менавіта ў гэты момант мафіёза Нішка вырашае адпомсціць Мэлу за няўдачу з папярэдняй справай. | |||||
| 11 | «Смецце» «Trash» | Верн Гілам | Бэн Эдлунд і Хасэ Маліна | 28 чэрвеня 2003 (GBR) | 1AGE12 |
| Мэл выпадкова сустракае Сафрон, якая прапануе экіпажу «Серэніці» новую працу — крадзеж рэдкай старажытнай зброі ў багатага землеўладальніка. Аднак на гэты раз заваяваць давер каманды ёй значна цяжэй. | |||||
| 12 | «Пасланне» «The Message» | Цім Майнір | Джос Уідан и Цім Майнір | 15 ліпеня 2003 (GBR) | 1AGE13 |
| Мэл і Зоі спрабуюць даставіць цела былога калегі на яго родную планету. Аднак і на гэты раз іх пачынаюць пераследваць. | |||||
| 13 | «Залатое сэрца» «Heart of Gold» | Томас Дж. Райт | Брэт Мэцьюс | 19 жніўня 2003 (GBR) | 1AGE10 |
| Былая кампаньёнка і сяброўка Інары, якая з’яўляецца гаспадыняй бардэля, наймае экіпаж «Серэніці», калі мясцовы багацей выказвае жаданне забраць «свайго» дзіцяці ў прастытуткі, якая зацяжарыла ад яго. | |||||
| 14 | «Аб’екты ў космасе» «Objects in Space» | Джос Уідан | Джос Уідан | 13 снежня 2003 (GBR) | 1AGE11 |
| На борт «Серэніці» пранікае прафесійны паляўнічы за галовамі Джубл Эрлі, які не спыніцца ні перад чым, каб забраць Рывер. Але Рывер прыдумляе спосаб збегчы ад Альянсу. | |||||
Фільм
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе кінакампаніяй Universal Pictures быў зняты фільм «Місія Серэніці», як завяршэнне серыяла, рэжысёр Джос Уідан.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ fernsehserien.de Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Firefly на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Вікія тэлесерыяла і фільма
| Светлячок (тэлесерыял) на Вікісховішчы |