Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Чаравачыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
52°12′23″ пн. ш. 24°13′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чаравачыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1995 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма XIX стагоддзя, разабранага ў 1970-х гадах. Храм быў асвячоны ў 1995 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ёмна-прасторавую сіметрычна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, прамавугольная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з акруглымі і трохвугольнымі франтонамі і арачнымі аконнымі праёмамі па цэнтры[1].

Зноскі

  1. Іаана-Багаслоўская царква(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]