Свята-Ільінская царква (Бяроза)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Ільінская царква, Бяроза)
| Праваслаўная царква | |
| Свята-Ільінская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°17′54,58″ пн. ш. 24°21′37,70″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Бяроза |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 1863 год |
| Статус |
|
Свята-Ільінская царква — царква ў імя святога прарока Іліі на могілках у в. Бяроза Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці
Пабудавана ў 19 стагоддзі з дрэва. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершаным на фасадзе шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Уваход аформлены невялікім прытворам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1356, арк. 3 — 4, 7; ф. 97, воп 1, спр. 4, арк. 1, 3, 8 — 9,
23, 26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце «Архіварта»
