Свята-Ільінская царква (Масты)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Ільінская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°26′18″ пн. ш. 24°32′49″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Масты |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
| Благачынне | Мастоўскае |
| Дата пабудовы | 1910 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чыгуначнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква пабудавана ў 1910 годзе з дрэва. Першапачаткова храм меў статус прыпісной царквы. У 1948 годзе была зарэгістраваная першая абшчына, як самастойны прыход.
У савецкі час з будынка храма зрабілі клуб. Праз нейкі час храм згарэў[1].
У 1988 годзе храм цалкам перабудаваны. Да франтальнага фасада быў прыбудаваны прамавугольны прытвор, над якім узведзена званіца. Усталяваны новыя пазалочаныя купалы з крыжамі, а храм быў абабіты сайдынгам. На тэрыторыі маецца будынак, у якім праходзяць заняткі нядзельнай школы і размяшчаецца прыхадская бібліятэка[2][3].
