Перайсці да зместу

Свята-Афанасьеўская капліца (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Афанасьеўская капліца
52°03′24″ пн. ш. 23°41′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Месцазнаходжанне Свята-Афанасьеўская, 39
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Першае згадванне 1909
Статус дзейнічае
Матэрыял драўляная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Афанасьеўская капліца — капліца-царква на месцы гібелі Афанасія Філіповіча. Збудавана ў 1909 годзе[1] ў вёсцы Аркадыя Брэсцкага павета (пазней увайшла ў склад горада Брэста).

Капліца ў пачатку XX ст.

У 1960-х падчас антырэлігійнай кампаніі была зачынена. Працягнула дзейнасць у 1988 годзе, калі было здзейснена першае за доўгі час набажэнства, якое сабрала шмат людзей.[2]

У 1995 годзе была перабудавана, істотна павялічыўшыся ў памерах.

У 1993 г. храм наведаў кіраўнік Польскай Праваслаўнай царквы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій (Дарашкевіч).

У ліпені 1995 г. капліцу наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Пазней побач быў збудаваны мужчынскі Свята-Афанасьеўскі манастыр, да якога яна зараз адносіцца.

Зноскі

  1. «Гродненскія епархіяльныя ведамасці» 1909 г. № 19-20. — с.182
  2. https://natatnik.by/chasovnia-brest/