Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр (Брэст)
Манастыр | |
Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр | |
---|---|
52°03′24″ пн. ш. 23°41′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата заснавання | 1996 |
Сайт | piligrim.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр ― манастыр у Брэсце (былая вёска Аркадыя). Знаходзіцца на вуліцы Свята-Афанасьеўская, 39.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На мяжы XIX—XX стагоддзяў на месцы смерці святога Афанасія Брэсцкага ў 1648 годзе была пабудавана Свята-Афанасьеўская царква. Пасля Другой сусветнай вайны храм быў закрыты.
У 1980 годзе пастановай Брэсцкага аблвыканкама храм быў перададзены ў вядзенне Праваслаўнай Царквы. Храм быў адноўлены і ў 1988 годзе ў ім адбылося першае набажэнства. У ліпені 1995 года храм наведаў патрыярх Алексій II і блаславіў адкрыццё мужчынскага манастыра.
21 лютага 1996 года Свяшчэнным сінодам Рускай праваслаўнай царквы было зацверджана заснаванне манастыра[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква — помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана з хваёвага бруса на падмурку. Выразнасць будынка дасягаецца падоўжна-восевым спалучэннем розных па памерах зрубаў выцягнутага бабінца з прытворам і крыжовай у плане малітоўнай залы, плаўным спалучэннем іх 2-схільных дахаў. Над сяродкрыжжам уздымаецца высокі гранёны шацёр з макаўкай. Макаўкамі завершаны і 3-вугольныя франтоны крылаў крыжа, апсіда і бабінец, што стварае партатыўнае маляўнічае залачонае 5-купалле. Па тыпу сялянскай хаты галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам, ашаляваным «у вугал» і ахопленым разнымі падзорамі; па цэнтры франтона размешчаны абраз прападобнага Афанасія Філіповіча. Фасады ашаляваны гарызантальна, цокальная частка — вертыкальна. Уваход вылучаны 4-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. У інтэр’еры апсіда вылучана шырокай кілепадобнай аркай. 1-ярусны драўляны іканастас у неарускім стылі; царскія вароты, арачныя рамы абразоў размежаваны карынфскімі калонкамі, завершаны кілепадобнымі франтончыкамі. Галерэя хораў падтрымана бакавымі ўвагнутымі кранштэйнамі.
Зноскі
- ↑ Аркадия. Свято-Афанасьевский мужской монастырь Архівавана 5 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свято- Афанасьевский мужской монастырь, д. Аркадия Архівавана 5 лютага 2020. на monasterium.by