Перайсці да зместу

Аляксій II (Патрыярх Маскоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксій II
Герб
15-ы Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
7 чэрвеня 1990 5 снежня 2008
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Патрыярх Пімен
Пераемнік Патрыярх Кірыл
Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
29 ліпеня 1986 19 ліпеня 1990
Папярэднік Антоній (Мельнікаў)
Пераемнік Іаан (Снычаў)
5-ы Кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі
22 снежня 1964 29 ліпеня 1986
Папярэднік Пімен (Ізвекаў)
Пераемнік Сергій (Пятроў)
Мітрапаліт Талінскі і Эстонскі
да 25 лютага 1968 года — архіепіскап
3 верасня 1961 28 ліпеня 1986
Папярэднік Іаан (Аляксееў)
Пераемнік Карнілій (Якабс)

Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць патрыярх, святар
Імя пры нараджэнні Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер
Нараджэнне 23 лютага 1929(1929-02-23)[1][2][…]
Смерць 5 снежня 2008(2008-12-05)[1][2][…] (79 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Рыдыгеры
Бацька Mikhail Rüdiger[d]
Прыняцце свяшчэннага сану 17 красавіка 1950
Прыняцце манаства 3 сакавіка 1961

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
ордэн «Ключ дружбы»
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Ордэн святога апостала Андрэя Першазванага Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Order of the Republic Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» ордэн Рэспублікі ордэн Дружбы народаў ордэн Пашаны ордэн Францыска Скарыны ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Russian Federation Presidential Certificate of Gratitude

ордэн святога апостала Андрэя Першазванага з дыяментавай зоркай[d]

ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ордэн Славы і гонару

ордэн свяціцеля Алексія, мітрапаліта Маскоўскага[d]

Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені

ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага[d]

ордэн РПЦ свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага I ступені ордэн РПЦ свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага ордэн святога дабравернага вялікага князя Дзімітрыя Данскога I ступені

ордэн святога дабравернага вялікага князя Дзімітрыя Данскога[d]

ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Ордэн Крыжа Зямлі Марыі Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн Трох Зорак ордэн «Слава» ордэн Дастык I ступені Grand Cross of the Order of the Lithuanian Grand Duke Gediminas ордэн Вялікага князя літоўскага Гедзіміна Grand Cordon of the National Order of the Cedar‎ Нацыянальны ордэн Кедра Order of the White Lotus

ганаровы доктар пратэстанцкага тэалагічнага факультэта ў Празе[d] (12 лістапада 1982)

ганаровы грамадзянін Масквы
Medal of Anatoly Koni медаль «За ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу» Order "Polar Star" (Yakutia) ганаровы грамадзянін Рэспублікі Мардовія

ганаровы медаль Праўлення Савецкага фонду міру[d]

Commemorative medal of A. M. Gorchakov[d]

ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга[d]

honorary citizen of Karelia
honorary citizen of Veliky Novgorod
Order of Sheikh-ul-Islam

Russian Award “The best books, publishing houses, projects”[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксі́й II (у свеце Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер; 23 лютага 1929, Талін, Эстонія — 5 снежня 2008, пас. Перадзелкіна, Маскоўская вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 10 чэрвеня 1990 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.

Нарадзіўся 23 лютага 1929 года ў Таліне (Эстонія). У 1950 годзе стаў дыяканам, затым свяшчэннікам, прызначаны настаяцелем храма ў горадзе Йыхві (Эстонская ССР). У 1953 годзе скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю, атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. У 1957 годзе пераведзены ў Тарту, дзе стаў благачынным Тартускай акругі. У 1961 годзе прыняў манаства з імем Аляксій (у гонар іншага, чым пры нараджэнні, святога з такім імем). У тым жа годзе прызначаны епіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі (з 1964 года — архіепіскап, з 1968 года — мітрапаліт). З 1961 года таксама намеснік старшыні адзела знешніх сувязяў РПЦ, з 1964 года — кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі. У 1971 годзе ўзнагароджаны правам нашэння другой панагіі. У 1984 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя.

У 1986 годзе прызначаны мітрапалітам Ленінградскім і Ноўгарадскім з кіраваннем Талінскай епархіяй. 7 чэрвеня 1990 года на Памесным Саборы абраны Патрыярхам, атрымаў больш галасоў, чым іншыя кандыдаты — Уладзімір (Сабадан) (цяпер прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата) і Філарэт (Дзенісенка) (цяпер кіраўнік некананічнага «Кіеўскага Патрыярхата»).

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі РПЦ, СССР, Расіі і іншых дзяржаў.

Памёр 5 снежня 2008 года ў пасёлку Перадзелкіна Маскоўскай вобласці.

«Чорная каса патрыярха»

[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы заяве эканомкі патрыярха ігуменні Філарэты (Аляксандра Смірнова) у Арбітражны суд г. Масквы, высветлілася, што на рахунках «Знешпрамбанка» (спыніў дзейнасць 21 студзеня 2016 г.) ляжалі грошы патрыярха, якія павінны былі б дастацца Філарэце паводле тэстаманту, напісанаму ў 1976 г. Суд задаволіў патрабаванне толькі на 297,5 мільёна рублёў, з заяўленых 305,6 мільёнаў руб. У 2009 г. спадчына складалася з двух доларавых рахункаў, а таксама рахункаў у еўра і рублях[3].

  1. 1 2 Alexi (Alexi II.) // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alexi II. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Во Внешпромбанке зависли 300 млн руб. покойного патриарха Алексия II