Свята-Васкрасенская царква (Межава)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Васкрасенская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°37′37,18″ пн. ш. 30°18′53,74″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Межава |
| Канфесія | Руская праваслаўная царква |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Заснавальнік | Канстанцін Любамірскі |
| Дата заснавання | 1886 |
| Статус |
|
| Стан | руіны |
Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над цэнтральным аб’ёмам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі. Уваход вылучаны рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы, над якім круглая люкарна, па баках прамавугольныя нішы. Царква апяразана магутным карнізам на сухарыках і зубчастым фрызам.

Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры малітоўная зала перакрыта скляпеннем на ветразях, якое трымае светлавы барабан, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі, у апсідзе скляпенне-конха. Памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі. Мае магутнае канструкцыйнае вырашэнне (таўшчыня сцен 1,5 м).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 259.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Васкрасенская царква (Межава)- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце Radzima.org
- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Васкрасенская царква (Межава) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1886 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння Віцебскай вобласці
- Помнікі архітэктуры Віцебскай вобласці
- Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці
- Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі
- Праваслаўныя храмы Аршанскага раёна
- Межава (Аршанскі раён)
