Свята-Васкрасенскі сабор (Брэст)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Васкрасенскі | |
|---|---|
| | |
| 52°05′54″ пн. ш. 23°45′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Брэст |
| Канфесія | Руская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
| Дата заснавання | 1995 |
| Дата пабудовы | 1995 год |
| Статус |
|
| Матэрыял | цэгла |
Свята-Васкрасенскі сабор — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор быў пабудаваны ў мікрараёне Усход у 1995 годзе ў гонар Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта — найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне горада і адно з найбуйнейшых у краіне. Адначасова ў Саборы можа знаходзіцца да 5 тыс. вернікаў.[1] Адным з кіраўнікоў і ідэйным натхніцелем быў протаіерэй Яўген (Парфянюк), ветэран ВАВ.[2]
Сабор быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II, пасля чаго ў ім сталі праводзіцца рэгулярныя набажэнствы. У 2001 годзе ў Саборы быў усталяваны 400-кілаграмовы звон.[3]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Васкрасенскі сабор (Брэст) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
