Свята-Георгіеўская царква (Горка)
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°17′12″ пн. ш. 25°30′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Горка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Дзятлаўскае |
Будаўніцтва | XIX—XX стагоддзі |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Горка Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная шатровая званіца, бабінец, асноўны аб’ём, квадратная ў плане апсіда. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на цылендрычным барабане, устаноўленым над пакатым чатырохсхільным дахам. Над шатром званіцы таксама цыбулепадобная галоўка на цыліндрычным барабане. Здвоеныя арачныя вокны з броўкамі і складанымі фігурнымі ліштвамі. У дэкоры атынкаваных фасадаў выкарыстаны лапаткі, зубчастыя франтоны і фрызы, нілепадобныя аркі — нішы. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з лесвіцай і навіссю кілепадобнай формы. У інтэр’еры цэнтральная зала абмежавана буйнай аркадай. Царква — помнік псеўдарускага стылю[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ СВЯТОГО ВЕЛИКОМУЧЕНИКА ГЕОРГИЯ ПОБЕДОНОСЦА Архівавана 21 снежня 2019.
- ↑ Царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможцы ў в. Горка Архівавана 22 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Горка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)