Свята-Георгіеўская царква (Лепель)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
54°53′23″ пн. ш. 28°40′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Лепель |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Будаўніцтва | 1900 |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Лепель Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках. Пабудавана ў 1900 годзе з цэглы. Прыпісная да царквы ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасад крапаваны трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, размежаваных кароткімі паўкалонкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі арачнымі архівольтамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з арачнымі архівольтамі над імі. Цаглянай муроўкай выкладзены карнізы і рэльефныя крыжы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Лепель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)