Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галоўчыцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Галоўчыцы (Драгічынскі раён). Царква (02).jpg
52°08′55,50″ пн. ш. 24°51′58,50″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Галоўчыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Драгічынскае
Першае згадванне 1766
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000192шыфр 113Г000192
Стан дзейнічае

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Галоўчыцах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары будынак царквы, 1900 год.

Першая прыходская царква была пабудавана каля 1766 года. У 1942 годзе ў храме адбыўся пажар. У 1943 годзе царква была адбудавана з разабранай і перавезенай яўрэйскай сінагогі з Антопаля. У 1948 годзе храм быў закрыты, будынак выкарыстоўваўся пад склад. У 1952 годзе будынак царквы быў аддадзены пад сельскі клуб.

У верасні 1989 года будынак быў вернуты вернікам. 31 сакавіка 1990 года царква была асвячона[2]. У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]