Свята-Мікалаеўская царква (Мацылёўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
53°07′21″ пн. ш. 26°24′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мацылёўшчына
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацылёўшчына (часта адносіцца да в. Грыцкевічы) Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва, у канцы 20 ст. абкладзена цэглай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Прамавугольны ў плане прытвор завершаны шатровай каркаснай званіцай над двухсхільным пакрыццём. Макаўкай завершаны вальмавы дах трохграннай апсіды. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]