Свята-Мікалаеўская царква (Жалезнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
52°45′13″ пн. ш. 31°19′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жалезнікі
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская і Жлобінская
Будаўніцтва 2006
Map

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Жалезнікі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкая[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па дакументальных сведчаннях першы вядомы храм у Жалезніках быў адкрыты ў 1900 годзе. У той час тут служылі айцец Стэфан Барташэвіч і айцец Раман Сідаракін. У 1917 годзе царква была закрыта. Будынак храма быў закінуты.

Аднаўленнем храма заняўся прадпрымальнік і мецэнат Сяргей Караткевіч, продкі якога жылі ў Жалезніках. 7 мая 2006 года храм быў асвячоны архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам. Настаяцелям храма з’яўляецца іерэй Максім[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]