Свята-Мікалаеўская царква (Калектыўная)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Церковь - panoramio (13).jpg
55°32′00″ пн. ш. 28°43′01″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Калектыўная
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1750 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000671шыфр 213Г000671

Спаса-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Калектыўная пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. Помнік архітэктуры барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны Мікольскі скіт быў у 1750 годзе з цэглы на зямлі, якая належала Богаяўленскаму манастыру. Штогод да яго ладзіліся хрэсныя хады з асабліва шанаваным абразом Іверскай Маці Божай. Рэканструявана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана крыжова-купальным аб'ёмам. На перакрыжаванні двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны драўляны светлавы барабан, накрыты самкнутым шлемападобным купалам з макаўкай, над прытворам — двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады парэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе крапаваны лучковымі нішамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С.188.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]