Свята-Міхайлаўская царква (Бародзічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°09′59″ пн. ш. 24°43′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бародзічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 2000
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бародзічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1766 годзе ў Бародзічах упершыню ўзгадваецца царква. У 1791 годзе тут быў збудаваны новы храм. Службы праводзіліся ў храме да 1960 года. У 1966 годзе царкоўны будынак разабралі для будаўніцтва школьнай спортзалы ў суседнім сяле Грушава.

У 1992 годзе было вырашына адбудаваць царкву на месцы папярэдняга драўлянага храма. Царква была асвячона ў ліпені 2000 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана па канону 4-часткавага праваслаўнага храма падоўжна-восевай аб’ёмна прасторавай кампазіцыі: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца над прытворам, працяглая прамавугольная ў плане малітоўная зала, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. 2-слуповы ганак завершаны 3-лопасцевым франтонам.

Трайныя прамавугольныя аконныя праёмы на бакавых фасадах дэкарыраваны трохвугольны-мі сандрыкамі і адзначаны такімі ж зломамі даху[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]