Будынак былой бальніцы (Браслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак
Будынак былой бальніцы
55°38′10,50″ пн. ш. 27°02′42,50″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Браслаў
Заснавальнік Станіслаў Тэадоравіч Нарбут
Будаўніцтва 19051906 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000172шыфр 213Г000172
Стан добры

Будынак былой бальніцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў горадзе Браславе Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 38.

У цяперашні час у будынку дзейнічае Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 жніўня 1905 года адбылася закладка Браслаўскай земскай участковай бальніцы, якая будавалася на сродкі земства. 25 лістапада 1906 года адбылося яе адкрыццё. Першым урачом Браслаўскай бальніцы стаў Станіслаў Нарбут, які карыстаўся сярод насельніцтва вялікім аўтарытэтам. Аплата за лячэнне ў бальніцы была невысокай, агульнадаступнай. Самы бедны люд лячыўся за кошт земства[1].

У лютым 2006 года ў будынку бальніцы пачаў дзейнічаць Панцеляймонаўскі скіт, заснаваны як структурнае падраздзяленне Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Пастановай святога сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 20 снежня 2007 года ён быў ператвораны ў Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр[2].

Пры манастыры ёсць дамавая царква ў імя Святога вялікапакутніка Панцеляймона. У ёй захоўваецца асабліва шанаваная святыня — абраз Святога Панцеляймона з часціцай ягоных мошчаў. Пры манастыры працуе нядзельная школа для дзяцей, ёсць дапаможная гаспадарка недалёка ад Браслава ў вёсцы Зарачча[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы з двума купаламі, увянчаных крыжамі[2].

Зноскі

  1. Карпіцкі, В. З гісторыі медыцыны Браслаўшчыны / В. Карпіцкі // Браслаўская звязда. – 1996. – 23 лістап.
  2. 2,0 2,1 2,2 Свято-Пантелеимоновский женский монастырь, г. Браслав

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]