Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін)
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзівін |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая |
Благачынне | Кобрынскае |
Архітэктурны стыль | драўлянае дойлідства з элементамі барока |
Будаўніцтва | 1728—1740 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000421 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Дзівін (Кобрынскі раён). Пабудавана ў 1740 годзе як уніяцкая на месцы храма, які адзначаны ў 1566 годзе. У 1869 годзе адноўлена і перададзена праваслаўным. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная алтарная апсіда, да якой па баках прыбудаваны нізкія рызніцы, накрыты агульным дахам з навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц двухсхільнага даху вырашаны як спалучэнне франтона і атыкавай устаўкі з паўвальмай паміж 2 чацверыковымі вежамі. Вежы завершаны гранёнымі галоўкамі, такая ж галоўка і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў аформлены галерэяй з балюстрадай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя з разнымі ліштвамі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада прыбудаваны тамбур з двухсхільным дахам. Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. З боку ад царквы ў 2-й палове 19 стагоддзя ўзведзена званіца (васьмярык на чацвярыку), накрытая высокім шатром.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 194.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін) на сайце «Архіварта»