Перайсці да зместу

Брэсцкая і Кобрынская епархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брэсцкая епархія)
Брэсцкая і Кобрынская епархія
Свята-Сімяонаўскі сабор
Агульныя звесткі
Краіна Беларусь
Епархіяльны цэнтр Брэст
Заснавана 6 сакавіка 1839 (як вікарыяцтва)
сакавік 1941, 31 студзеня 1990 (як епархія)
Кіраванне
Кіруючы архірэй епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама) 7 кастрычніка 2002)
Кафедральны храм Свята-Сімяонаўскі сабор у Брэсце
Другі кафедральны храм Свята-Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне
Статыстыка
Благачынняў 9
Прыходаў 203
Храмаў 224
Манастыроў 4
Святароў 230
Сайт pravbrest.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэсцкая і Кобрынская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая дзейнічае на тэрыторыях Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Брэсцкая праваслаўная епархія была заснавана ў выніку Полацкага царкоўнага сабора 6 сакавіка 1839 года на тэрыторыях былой Брэсцкай уніяцкай епархіі (з 1828 года — у складзе Літоўскай уніяцкай епархіі як вікарыцятва).

22 студзеня 1840 года яе тэрыторыя ў якасці Брэсцкага вікарыяцтва ўвайшлі ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі, з 1900 года ўваходзіла ў асобную Гродзенскую епархію, якая ў 1922—1939 гадах дзейнічала ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з перадачай часткі Палесся і Падляшша ў склад Рэйхскамісарыята Украіны з Гродзенскай епархіі была вылучана самастойная Брэсцкая епархія. У 1945 годзе яна была скасавана, а тэрыторыя ўключана ў Пінскую епархію. У 1952—1989 гадах епархія кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі.

Епархія адноўлена пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў 1990 годзе. З 1997 года пачалося выданне газеты «Духовный вестник», з 2002 года — часопіса «Брестские епархиальные ведомости». Станам на 1999 год, у склад епархіі ўваходзілі 9 благачынняў, 162 прыходы, 163 храмы і 18 капліц, дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі манастыр[1].

2 снежня 2004 года Брэсцкая благачынная акруга была падзелена на Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае благачынні. Па звестках 2005 года, епархія налічвала 167 прыходаў, у якіх служылі 181 святароў (165 святароў, 16 дыяканаў). У 2015 годзе меліся 4 манастыры, 191 прыход і 49 капліц[2].

У склад епархіі ўваходзяць чатыры манастыры:

Брэсцкая епархія

Брэсцкае вікарыяцтва (Віленскай епархіі)

Брэсцкае вікарыяцтва (Гродзенскай епархіі)

Брэсцкая епархія

Брэсцкая і Кобрынская епархія

Благачынныя акругі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Брэсцкая праваслаўная епархія // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2. — С. 54
  2. Юркевіч Ж. В. 22 студзеня 2015 г. – 175 гадоў з часу ўтварэння (1840) Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. — Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, 24 лютага 2015. (бел.)