Музей старажытнабеларускай культуры
Музей старажытнабеларускай культуры | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1977 |
Месцазнаходжанне | Мінск, Сурганава 1, к. 2 |
nasb.gov.by/bel/organiza… | |
![]() |
Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1977 г. у Мінску, адкрыты 15 мая 1979 г. як цэнтр вывучэння і прапаганды беларускай мастацкай спадчыны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%92%D0%B5%D1%88%D1%87%D1%83%D0%BD%D0%BE%D1%9E_%281514%29.jpg/180px-%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%92%D0%B5%D1%88%D1%87%D1%83%D0%BD%D0%BE%D1%9E_%281514%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B_24.jpg/250px-%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B_24.jpg)
Агульная плошча 1200 м², плошча экспазіцыі 600 м². Больш за 17 тыс. экспанатаў (2000 г.), у т.л. 600 твораў іканапісу і жывапісу, 4,5 тыс. дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 170 скульптур, і тысяча узораў народнага ткацтва. Экспазіцыя мае раздзелы археалогіі (знаходкі з раскопак гарадоў і інш. археалагічных помнікаў Беларусі), мастацтва (абразы XVI—XVIII стст., скульптура XVI—XIX стст., слуцкія паясы і інш. тканіны XVIII ст., старадрукі і кніжная гравюра XVI—XVIII ст., разьба, мастацкія вырабы з металу), этнаграфіі (ткацтва, народныя касцюмы канца XIX — пачатак XX ст., кераміка, народныя музыкальныя інструменты, прылады працы, хатняе начынне, вырабы з саломкі і інш.). Асобны раздзел прысвечаны помнікам этнаграфіі і народнага мастацтва чарнобыльскай зоны.
Мае навуковую лабараторыю, вядзе выставачную дзейнасць.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шматаў, В. Ф., Ярашэвіч, А.А Музей старажытнабеларускай культуры / В. Ф. Шматаў, А. А. Ярашэвіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Музей старажытнабеларускай культуры на Вікісховішчы |
---|