Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°37′41″ пн. ш. 27°21′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дабрынёва
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль драўляная архітэктура[d]
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана да 1864 г. з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды, накрытых пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў агульным гонтавым дахам. З боку да апсіды прыбудавана рызніца. З заходняга боку да фасада прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Сцены храма вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі[1].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Зала храма перакрыта падшыўной столлю, папярочныя бэлькі якой адкрыты ў інтэр'ер. Кубападобнае памяшканне апсіды адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Ніжні ярус званіцы служыць прытворам, над якім размешчаны хоры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 169. — 284 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]