Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
| |
53°37′41″ пн. ш. 27°21′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дабрынёва |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | драўляная архітэктура[d] |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана да 1864 г. з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды, накрытых пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў агульным гонтавым дахам. З боку да апсіды прыбудавана рызніца. З заходняга боку да фасада прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Сцены храма вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі[1].
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала храма перакрыта падшыўной столлю, папярочныя бэлькі якой адкрыты ў інтэр'ер. Кубападобнае памяшканне апсіды адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Ніжні ярус званіцы служыць прытворам, над якім размешчаны хоры.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 169.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 169. — 284 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дабрынёва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)