Свята-Троіцкая царква (Арэхаўск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
54°41′37″ пн. ш. 30°29′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Арэхаўск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1838 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000126шыфр 213Г000126
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры г. п. Арэхаўск, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Рэстаўрыравана ў 1990-х гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб'ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім, шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход—захад далучаны вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццем. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Іканастас

Малітоўная зала расчлянена 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр'еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Перад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква ў гонар Святой Троіцы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 20-21.
  • Свята-Троіцкая царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 464.
  • Спаская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 100.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]