Свята-Троіцкая царква (Вялец)
(Пасля перасылкі з Свята-Троіцкая царква, Вялец)
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
| |
53°49′25″ пн. ш. 27°22′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне |
Вялец (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 18 ст. з дрэва. Помнік драўлянага народнага дойлідства. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, перапад якога над алтарнай часткай завершаны макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная званіца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Вялец)
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце «Архіварта»