Свята-Троіцкая царква (Дуброўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
54°34′53″ пн. ш. 30°42′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Дуброўна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская
Благачынне Дубровенскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1809
Будаўніцтва 1809
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000455шыфр 213Г000455
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры ва ўсходняй частцы горада Дуброўна Віцебскай вобласці. У царкве выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рысаў класіцызму. Адрас — вул. Чырвонаслабодская, 3.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква збудаваная з рысамі класіцызму ў 1809 годзе з цэглы. Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб’ём, апсіду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры аб’ёмы храма аб’яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канструкцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ю. А. Якімовіч. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1987
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]