Свята-Троіцкая царква (Астраўскія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Астраўская Свята-Троіцкая царква
55°26′34″ пн. ш. 30°36′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Астраўскія
Дата заснавання 1908
Дата пабудовы 1908 год
Стан не захавалася

Астраўская Свята-Троіцкая царква (Віцебская вобласць)
Астраўская Свята-Троіцкая царква
Астраўская Свята-Троіцкая царква

Астраўская Свята-Троіцкая царква. Знаходзілася ў в. Астраўскія (Віцебскі раён).

Пабудавана ў 1908 г. з дрэва. На 1910 г. ацэнена ў 6000 руб. Знадворку абшыта цёсам і афарбавана, пакрыта бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Даўжыня са званіцай — 10 сажняў, найбольшая шырыня — 7 сажняў, вышыня да карніза — 3 сажні. Два цыбулепадобныя купалы над двух'яруснай званіцай і сярэдзінай даху, над апсідай — макаўка. Сцены чляніліся 12 вялізнымі вокнамі і ўваходнымі дзвярамі.

Іканастас памерам 12х4½ аршына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С.