Астраўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Астраўскія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 273 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211333
Аўтамабільны код
2
Астраўскія на карце Беларусі ±
Астраўскія (Беларусь)
Астраўскія
Астраўскія (Віцебская вобласць)
Астраўскія

Астраўскі́я[1] (трансліт.: Astraŭskija, руск.: Островские) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. На рацэ Заходняя Дзвіна, за 34 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XVIII стагоддзя вядома як каралеўшчына ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1712 годзе ў час вайны са шведамі вёска спустошана, разрабавана, што выклікала голад, у выніку засталіся толькі 2 жыхары. У 1717 годзе тут ужо было 17 сялян-гаспадароў. Сяляне плацілі чынш — 150 злотых уладальніку здавалі 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку — 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1924—1960 гадах цэнтр Астроўскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 51 гаспадарка, 127 жыхароў (2018)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 1908 г. пабудавана з дрэва Свята-Пакроўская царква. На 1910 г. ацэнена ў 6000 руб. Знадворку абшыта цёсам і афарбавана, пакрыта бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Даўжыня са званіцай — 10 сажняў, найбольшая шырыня — 7 сажняў, вышыня да карніза — 3 сажні. Два цыбулепадобныя купалы на двух’яруснай званіцай і сярэдзінай даху, над апсідай — макаўка. Сцены чляніліся 12 вялізнымі вокнамі і ўваходнымі дзвярамі. Іканастас памерам 12×4½ аршына.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  • Страчаная архітэктурная спадчына / Падрыхт. А. М. Кулагін // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 725—726. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]